У ЦВК Беларусі кажуць пра адсутнасць выбарчых стандартаў АБСЕ

Сакратар Цэнтравыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік лічыць, што стандарты АБСЕ як такія адсутнічаюць. Менавіта на іх спасылаюцца аўтары выніковага дакладу Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ па парламенцкіх выбарах увосень 2008 года ў Беларусі. Па словах М.Лазавіка, самі стандарты назіральнікі вар'іруюць у залежнасці ад таго, у якой краіне праходзяць выбары. Што дэмакратычна лічыцца ва Ўкраіне і Грузіі, то з'яўляецца недэмакратычным у Беларусі і Расіі.

Разам з тым М.Лазавік адмовіўся каментаваць выніковыя высновы БДІПЧ АБСЕ, пакуль не атрымае і не праналізуе рускі варыянт гэтага дакумента.

Нагадаем, што напярэдадні БДІПЧ АБСЕ распаўсюдзіла выніковы даклад, у якім адзначаныя "пэўныя паляпшэнні падчас правядзенняў парламенцкіх выбараў у Беларусі 28 верасня", аднак звяртаецца ўвага на тое, што стандартам АБСЕ яны не адпавядалі.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі