У Добрушскім раёне затрымалі ўраджэнца Грузіі, якога высылалі з Беларусі

Ураджэнца Грузіі Надара Узоева затрымалі супрацоўнікі КДБ у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Высветлілася, што ў 2007 годзе яму быў афіцыйна забаронены ўезд на тэрыторыю нашай краіны, "зыходзячы з патрабаванняў нацыянальнай бяспекі".  Як паведамляе "Интерфакс", раней у час знаходжання ў Беларусі Узоеў неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, быў асуджаны за падробку дакументаў, незаконнае перасячэнне мяжы.

У выніку яго выслалі з нашай краіны і на дадзены момант ён з'яўляецца асобай без грамадзянства. Цяпер высвятляецца якім чынам і з якой мэтай ураджэнец Грузіі зноў апынуўся ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі