У The Doors з'явіўся вакаліст з Харватыі

Двое ўдзельнікаў легендарнага калектыву The Doors, клавішнік Рэй Манзарэк (Ray Manzarek) і гітарыст Робі Крыгер (Robby Krieger), збіраюцца ў канцэртны тур па ЗША.
У якасці запрошанага вакаліста з музыкамі будзе выступаць фронтмэн амерыканскага гурта Steelheart Міленка Маціевіч (Miljenko Matijevic). Маціевіч нарадзіўся ў Заграбе (Харватыя), у дзяцінстве эміграваў з сям'ёй у Штаты. Вядома, што ў свой час Міленка прэтэндаваў на ролю вакаліста ў праект Слэша Velvet Revolver.

З-за забароны на выступы пад імем The Doors, трыа будзе выступаць з назвай Manzarek-Krieger. Судовая забарона на выкарыстанне гэтай назвы была вынесена па іску былога ўдарніка гурта Джона Дэнсмара (John Densmore), які катэгарычна адмовіўся ўдзельнічаць ва ўз'яднанні.

Новы тур прысвечаны выхаду на экраны дакументальнага фільма, прысвечанага The Doors, «Калі ты чужы» (When You're Strange). Першы выступ адбудзецца 27 траўня ў Місуры. У межах турнэ запланавана 13 канцэртаў, апошні з якіх адбудзецца 12 чэрвеня ў Канэкцікуце.

На фота Міленка Маціевіч: hardrockhideout.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі