У другі тур выбараў прэзідэнта Ўкраіны выйшлі Януковіч і Цімашэнка
Усе праведзеныя экзіт-полы сведчаць, што на выбарах прэзідэнта Ўкраіны найбольш галасоў набралі лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка. Цімашэнка заклікала іншых кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў падтрымаць яе ў другім туры
Паводле вынікаў нацыянальнага exit-poll, на выбарах прэзідэнта Ўкраіны кіраўнік Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч набраў 31,5%. У прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка 27,2%
На трэцім месцы з 13,5% Сяргей Цігіпка. У такім раскладзе другі тур непазбежны, адзначае РИА Новости.
"Гэта не той вынік, на які мы разлічвалі", — сказаў журналістам кіраўнік выбарчага штабу Цімашэнкі Аляксандр Турчынаў. Аднак ён выказаў упэўненасць у перамозе Юліі Цімашэнкі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле звестак еxit poll, праведзенага кампаніяй SOCIS для тэлеканала "Інтэр", Януковіч набірае 36,6%, Цімашэнка — 25%, а банкір Сяргей Цягіпка — 13,5%.
Паводле звестак тэлеканала ICTV, Януковіч набраў 35,06%, Цімашэнка — 25,72%, Цігіпка — 13,41%. За дзейнага прэзідэнта Ўкраіны Віктара Юшчанку прагаласавалі толькі 5,61% выбаршчыкаў, паведамляе ИТАР-ТАСС.
У штабе Віктара Юшчанкі вынікі еxit poll называюць "непраўдзівыімі".
Нагадаем, агулам у выбарах удзельнічалі 18 кандыдатаў.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў запланаваны на 7 лютага.
Фота — podrobnosti.ua