У другім квартале 2008 года газ для Беларусі можа патаннець
Расійскі газ для Беларусі ў першым квартале 2008 года будзе каштаваць 119 долараў за тысячу кубаметраў. Еўрарадыё зацікавілася: гэтая цана пратрымаецца цэлы год ці будзе павышацца?
З такім пытаннем мы звярнуліся да эксперта гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі Ігара Камарова:
“Не, гэта толькі на першы квартал. І хутчэй за ўсё яна можа ўзрасці ў чацвёртым квартале. Таму што, як разлічвалі і нашы спецыялісты, і беларускае Міністэрства эканомікі, наадварот яна павінна нібыта ўпасці. З пачатку года — 119, у другім квартале гэта можа быць 110, а да зімы цана можа зноў павысіцца”.