У ДТЗ на Брэстчыне загінулі чатыры чалавекі

У аварыі ў Кобрынскім раёне Брэстчыны сёння ўначы загінулі чатыры чалавекі. Трое з іх, як мяркуецца, грамадзяне Літвы, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс".
Трагедыя адбылася ўначы на 25 красавіка на 89-м кіламетры трасы Мінск-Брэст з трактарам сутыкнуўся аўтамабіль з літоўскімі нумарамі. У выніку тры пасажыры аўтамабіля і кіроўца трактара загінулі, кіроўца аўтамабіля дастаўлены без прытомнасці ў лякарню. Падчас аварыі аўтамабіль загарэўся.

У цяперашні час высвятляюць асобы загінулых і пацярпелага, які ў цяжкім стане знаходзіцца ў Кобрынскай раённай лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі