У Дзень дэсантніка ў Гомелі пройдзе Дзень цвярозасці
2 жніўня ў Гомелі не будуць прадаваць спіртное.
Як паведамляе ўпраўленне гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама, гэта звязана з правядзеннем мерапрыемстваў "Дзень цвярозасці", накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму.
На тэрыторыі горада будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў з 8-й гадзіны 2 жніўня да 8-й гадзіны 3 жніўня. Выключэннем стануць аб'екты грамадскага харчавання, якія гандлююць спіртным на разліў, адзначае БелаПАН.
Дарэчы, у гэты ж дзень, 2 жніўня, традыцыйна адзначаецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Ужо некалькі гадоў запар на гэтую дату ў Гомелі прыпадае Дзень цвярозасці.
Фота — dribin.by