У Дзень медыка міністр паабяцаў дактарам падняць заробкі
Сёння ў Беларусі - Дзень медыка. Ад 1 ліпеня беларускім лекарам павялічваюць зарплату. Пра гэта паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню медыка. Паводле міністра, пытанне аб падвышэнні аплаты працы лекарам узгодненае з А.Лукашэнкам. У прыватнасці, заробак лекараў амбулаторна-паліклінічнага звяна павялічыцца недзе на 25%, лекараў у стацыянарах — на 10%.
Што тычыцца сярэдняга і малодшага медыцынскага персанала, то, па словах В.Жарко, да канца года Міністэрства аховы здароўя распрацуе галіновую сістэму аплаты працы, накіраваную на павелічэнне заработнай платы ўсім катэгорыям медпрацаўнікоў.
БелаПАН