У дзень Расіі гурт "Ногу свело" выпусціў песню "Украіна"

Максім Пакроўскі / Расійская газета
Максім Пакроўскі / Расійская газета

12 чэрвеня, у дзень Расіі, расійскі гурт "Ногу свело" выпусціў новую песню і кліп "Украіна". Гэта кранальная і аптымістычная песня аб людзях і вайне.

"Украина! Моя вторая половина! С небес смертельная лавина, Сойдет по прихоти страстей. Украина! Пусть от Днепра и до Берлина Летают ангелы незримо, Храня в пути твоих детей", — спявае лідар гурта, Максім Пакроўскі, у прыпеве песні.

Пакроўскі — украінец па матчынай лініі. Яго сваякі жывуць у Днепрапятроўскай вобласці.

"Радзіму маёй мамы зараз бамбяць. Вось гэта для мяне мае вельмі вялікае значэнне. І гэта, вядома, тое, што мае дачыненне да мяне больш, чым да таго, у чыіх жылах няма ніякіх працэнтаў украінскай крыві, сказаў музыкант у інтэрв'ю "Голасу" Амерыкі". — ... тыя, каму зараз не ўсё роўна, яны, напэўна, таксама ў той ці іншай ступені ўкраінцы".

Ад пачатку вайны музыка заняў выразную антываенную пазіцыю і ў красавіку апублікаваў песні "Нам не нужна война" і "Поколение Z". 8 чэрвеня стала вядома, што лідара гурта "Ногу свело" правяраюць па артыкуле аб дыскрэдытацыі ўзброеных сіл РФ. Прычынай праверкі стала песня "Поколение Z". Заяўнік настойвае на экспертызе тэкста песні на прадмет экстрэмізму. Раней гурту прыйшлося перанесці тур па Сібіры з-за ціску на арганізатараў.

У кастрычніку 2020-га года "Ногу свело" выпусцілі песню "Маўчанне ягнят" паводле беларускіх акцыяў пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі