У Дзень смеху ў загсах Мінску заручальнымі пярсцёнкамі абмяняюцца 7 пар

У раённых загсах беларускай сталіцы 1 красавіка, у Дзень смеху, заручальнымі пярсцёнкамі абмяняюцца сем пар. Цырымоніі рэгістрацыі шлюбу адбудуцца ў Першамайскім, Маскоўскім, Кастрычніцкім і Ленінскім аддзелах ЗАГС. Дарэчы, ад пачатку гэтага года мінчукі адсвяткавалі больш за 2600 вяселляў. Больш за ўсё рэгістрацый адбылося ў загсе Фрунзенскага раёна. Тут пажаніліся 400 пар.

"Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі