У Дзяржынскім раёне затрыманая група фальшываманетчыкаў
Чацвёртую з пачатку года групу фальшываманетчыкаў затрымалі ў Беларусі. Двое жыхароў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці збывалі падробленыя купюры наміналам у 20 тысяч рублёў у мясцовых крамах, піша БелаПАН. Падчас ператрусу на хаце ў аднаго з падазраваных аператыўнікі знайшлі яшчэ 175 падробленых 20-тысячных купюр і 5 лістоў фармату А4 з малюнкам купюры ў 10 тысяч рублёў. Падазраваныя, адзін з якіх нідзе не працуе, а другі, працаўнік дзіцячага садку, раней быў судзімы за крадзеж, растлумачылі, што фальшыўкі яны знайшлі на палігоне цвёрдых бытавых адыходаў у суседняй вёсцы.
За чатыры месяцы 2010 года ў Беларусі зарэгістравана 524 факту фальшываманецтва. Затрыманыя тры групы злачынцаў.
За чатыры месяцы 2010 года ў Беларусі зарэгістравана 524 факту фальшываманецтва. Затрыманыя тры групы злачынцаў.