У Егіпце з музею скралі статую Тутанхамона
У часе масавых беспарадкаў у Егіпце невядомыя выкралі з Каірскага музея 18 аб'ектаў культурнай каштоўнасці, у тым ліку статую фараона Тутанхамона, паведамляюць інфармагенцтвы.
Музей размяшчаецца на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіра, якая стала ў апошнія тыдні арэнай супрацьстаяння ўладаў і апазіцыі Егіпта.
На будынак музею напалі 28 студзеня, калі на Тахрыры адбыліся беспарадкі. Будынак таксама неаднаразова закідвалі бутэлькамі з запальнай сумессю і камянямі ў наступныя дні сутыкненняў. Побач гарэлі аўтамашыны, будаваліся барыкады. У апошнія дні музей знаходзіўся пад аховай арміі Егіпта.