У Екацярынбургу адкрылі помнік у выглядзе літары Z
Адкрыццё новага помніка ў Екацярынбургу / Мінабароны Расіі
Помнік у выглядзе літары Z з'явіўся на тэрыторыі чыгуначнага злучэння Цэнтральнай вайсковай акругі Екацярынбурга, паведамляе сайт Мінабароны РФ. Знак зроблены з рэек і пафарбаваны ў колеры георгіеўскай стужкі.
У ведамстве адзначаюць, што помнік прысвечаны "подзвігам ваеннаслужачых — удзельнікаў спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне".
Цырымонія адкрыцця манумента прайшла ў Дзень Расіі 12 чэрвеня. Яна пачалася з хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўлых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў. Потым да помніка ўсклалі вянкі і кветкі.
Вайна Расіі супраць Украіны доўжыцца 109 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.