У Ельскім раёне трактар зваліўся з вышыні 10 метраў
Трагічны выпадак адбыўся на полі, якое належыць КСУП “Дабрынь” Ельскага раёна. У часе працы каля вёскі Новая Рудня з дзесяціметровай вышыні зваліўся трактар. За рулём транспартнага сродку быў 46-гадовы работнік сельгаспрадпрыемства. Траўмы, атрыманыя ў выніку здарэння, выявіліся несумяшчальнымі з жыццём. Механізатар загінуў.
Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.
Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.