У Эстоніі не атрымалася абраць прэзідэнта краіны
У Эстоніі зноў не атрымалася абраць новага прэзідэнта. У ходзе выбараў, якія адбыліся 24 верасня, абодва кандыдата, што прайшлі ў другі тур, не набралі неабходную большасць галасоў, паведамляе dw.com.
Былы прэм'ер-міністр і камісар Еўракамісіі па транспарце Сійм Калас з кіруючай Партыі рэформаў набраў 138 галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў. Яго супернік, беспартыйны экс-канцлер юстыцыі Алар Йыкс – 134 галасы. 57 бюлетэняў былі здадзены не запоўненымі, а яшчэ тры былі прызнаныя несапраўднымі.
Абодва кандыдаты заявілі, што не будуць удзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта. Калас, у прыватнасці, адзначыў, што ў краіне пануе "канстытуцыйны крызіс", і заклікаў да рэформаў выбарчай сістэмы.
Так як калегіі выбаршчыкаў, у якую ўваходзяць дэпутаты і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, не ўдалося абраць новага кіраўніка краіны, права вырашаць гэтае пытанне зноў пераходзіць да парламента. У парламенце раней ужо праходзілі выбары прэзідэнта, удзельнікам якіх таксама не ўдалося набраць неабходную большасць. Новае галасаванне павінна адбыцца на працягу 14 дзён і пройдзе, як чакаецца, 3 кастрычніка.
Прэзідэнт у Эстоніі абіраецца на пяць гадоў і не можа заставацца на пасадзе больш за два тэрміны запар. Ён выконвае функцыі, якія носяць з большага рэпрэзентатыўны характар. У цяперашні час пасаду прэзідэнта займае Тоомас Хендрык Ільвес, яго другі тэрмін праўлення мінае 9 кастрычніка.