У Еўранэсце Беларусь будзе прадстаўленая толькі апазіцыяй

У Еўранэсце — Парламенцкай асамблеі "Ўсходняга партнёрства" — Беларусь будзе прадстаўленая толькі апазіцыяй. Такое рашэнне прыняў Еўрапарламент на паседжанні ў Страсбургу. Як паведамляў раней журналістам Еўрарадыё польскі еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі, Беларусь у Еўранэсце будуць прадстаўляць як апазіцыйныя партыі, так і значныя грамадскія арганізацыі кшталту Беларускай асацыяцыі журналістаў, незалежных прафсаюзаў і інш.

Ужо вядома, што ў беларускую дэлегацыю ў Еўранэсце, прыватнасці, увойдуць Сяргей Калякін (лідэр партыі левых "Справядлівы свет"), Анатоль Лябедзька (кіраўнік Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі), Аляксей Янукевіч (лідэр Партыі БНФ), экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, старшыня руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі