У Еўропе ёсць сумненні наконт дэмакратычнасці Беларусі
Беларусь пакуль не ўваходзіць у палітыку Усходняга партнёрства, "паколькі насамрэч існуе шмат сумненняў у дэмакратычнасці краіны". Пра гэта ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" заявіла еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер. Паводле яе слоў, ініцыятыва Усходняга партнёрства заклікана ўзмацніць супрацоўніцтва Бруселя з шасцю постсавецкімі краінамі. Пасля таго як гэтыя краіны будуць адпавядаць еўрапейскім стандартам у галіне грамадзянскіх правоў і свабод, ім будзе прапанавана падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.
Еўракамісар зазначыла, што краіны, якія падпішуць гэтае пагадненне і будуць з'яўляцца членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, змогуць падпісаць з ЕС пагадненне аб свабодным гандлі. Паводле яе слоў, ужо затым, магчыма, будзе палегчаны візавы рэжым і падпісаны мемарандум аб энергетычнай бяспецы і супрацоўніцтве ў гэтай сферы.
Б. Ферэра-Вальднер падкрэсліла, што поспех праграмы Усходняга партнёрства залежыць ад супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, а таксама з краінамі - удзельніцамі праграмы.
БелаПАН