У ФК “Мінск” цяпер будзе гуляць Павел Кірыльчык
Беларускі паўабаронца Павел Кірыльчык вяртаецца на радзіму і будзе гуляць за ФК “Мінск”, паведамляе сайт фанатаў гэтай каманды. Апошнім часам футбаліст выступаў за ўкраінскі клуб “Ільічовец” з Марыупаля. У міжсезонне ён спрабаваў знайсці працу ў іншых камандах, але ў выніку вярнуўся дадому.