У Францыі адбыўся новы захоп закладнікаў

9 студзеня ў ювелірнай краме ў цэнтры французскага горада Манпелье адбыўся захоп закладнікаў. Пра гэта інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на тэлеканал BFMTV.

Інфармацыя пра новых закладнікаў з'явілася неўзабаве пасля вызвалення  тых, каго ўзялі ў палон у кашэрнай краме ў Парыжы. Паводле звестак СМІ, у руках зламыснікаў апынуліся ці то адзін, ці то два чалавекі.

Квартал, дзе адбыўся інцыдэнт, ачэплены. На месцы працуюць праваахоўныя органы. Найбольш верагоднай версіяй здарэння пакуль з'яўляецца рабаванне.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі