У Францыі набірае папулярнасць "помслівая пошта"

Жыхар Францыі вынайшаў своеасаблівую паслугу для пасвараных каханкаў, знэрваваных суседзяў і зведаўшых стрэс службоўцаў. Яны могуць каналізаваць сваё шаленства, паслаўшы па інтэрнэту бандэроль гною.  Гной змяшчаюць у празрысты пакет, а потым у драўляную скрынку і дастаўляюць адрасату, тлумачыць Алівер Легран, кіраўнік па мастацкай частцы рэкламнага агенцтва горада Безансона.
Гэтая паслуга прапануецца ўжо некалькі тыдняў і цяпер вельмі запатрабаваная.
180 пакетаў за 8,5 еўра ўжо паслалі да адрасатаў, паведаміў Легран. Гноў яму пастаўляе фермер непадалёку ад Безансона.

Аднак не ўсе пажаданні застаюцца выкананымі. Былі адхіленыя некаторыя асабліва злосныя тэксты. Засталіся без паслугі і мясцовыя палітыкі, якія прагнулі сатысфакцыі альбо хацелі прапіярыцца. Усё не павінна перакрочваць межы жарту, сказаў заснавальнік паслугі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі