У Францыі ўзброеныя мужчыны захапілі закладнікаў

9 студзеня невядомыя захапілі закладнікаў у дэпартаменце Сена і Марна ў сталічным рэгіёне Францыі. Раней у горадзе Дамартэн-ан-Гаэль адбылася перастрэлка, інфармуе РІА "Новости". Пазней стала вядома, што гэта могуць быць браты Куашы, якія падазраюцца ў нападзе на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы, калі загінулі 12 чалавек. Спецназ пераследаваў аўтамабіль, які ўзброеныя зламыснікі скралі ў суседнім дэпартаменце Уаз, інфармуе ВВС.

Падчас перастрэлкі на поўдні дэпартаментаў Эна і Уаза падчас затрымання падазраваных загінулі 2 чалавекі, 20 былі параненыя. Аднак пракуратура гэтую інфармацыю не пацвердзіла.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі