У Ганцавічах дзевяць хуліганаў біліся з двума міліцыянтамі

З дзевяццю маладымі хуліганамі давялося змагацца двум ганцавіцкім міліцыянтам. Пасля выпіўкі ў “Кулінарыі” хлопцы ва ўзросце 20-25 гадоў пачалі высвятляць паміж сабой адносіны. Калі загадчыца гандлёвай кропкі зрабіла ім заўвагу, яны яе пачалі абражаць. Жанчына выклікала міліцыю. Калі маладыя людзі выйшлі на вуліцу, іх ужо чакалі праваахоўнікі. Пачалася бойка, але двое супрацоўнікаў міліцыі не змаглі справіцца з хуліганамі.

Па рацыі яны выклікалі дапамогу. У выніку, уся п’яная кампанія была затрыманая. Некалькі чалавек ужо прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. А траім хлопцам за супраціў міліцыі пагражае пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі