У Ганцавічах свой перапіс: прачэсваюць дамы, каб выявіць праблемныя сем'і
Ганцавіцкіх жыхароў, якія маюць дзяцей школьнага веку, прымушаюць запаўняць і падпісваць "Акты абследавання жылля". Разносяць анкеты па хатах настаўнікі на загад адміністрацый школ. У анкеце ёсць і такія пытанні: узрост бацькоў, дзе і на якіх пасадах працуюць, якія заробкі атрымліваюць, як адпачываюць і ці добраўпарадкаванае жытло, якая маёмасць належыць сям'і.
"А раптам я дам такія звесткі, а мяне потым абрабуюць?" — занепакоілася адна з мацярок. Другая, шматдзетная, напісала ў анкеце: "Маёмасць — "Лексус" у гаражы і лецішча на Канарах".
"А раптам я дам такія звесткі, а мяне потым абрабуюць?" — занепакоілася адна з мацярок. Другая, шматдзетная, напісала ў анкеце: "Маёмасць — "Лексус" у гаражы і лецішча на Канарах".