У Ганцавічах у аварыю трапілі два міліцыянты на аўто
Два ганцавіцкія міліцыянты сталі ўдзельнікамі дарожнай аварыі, якая здарылася ў горадзе. Аўтамабіль ВАЗ, які належыць дэпартаменту “Ахова”, і “Пежо-306” , якім кіраваў таксама міліцыянт, рухаліся ў адным напрамку — у бок плошчы і сутыкнуліся насупраць банка. У "Пежо" пашкоджанае задняе крыло, "дзявятка" атрымала больш значныя пашкоджанні.
Праверку цяпер ладзіць ДАІ. Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, ні адзін з міліцыянтаў сваю віну прызнаваць не хоча.
Праверку цяпер ладзіць ДАІ. Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, ні адзін з міліцыянтаў сваю віну прызнаваць не хоча.