У Ганцавіцкім раёне забаранілі палёты МіГаў
Да высвятлення прычынаў катастрофы МіГ-29 у Ганцавіцкім раёне вайсковае камандаванне ўвяло забарону на палёты гэтых знішчальнікаў. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН. На месцы падзення самалёта працуюць вайсковыя спецыялісты і работнікі Беларускай вайсковай пракуратуры. Ці знойдзеныя "чорныя скрыні" загінулага МіГа-29, не паведамляецца.