У Гастомелі падчас раздачы хлеба і лекаў забіты мясцовы кіраўнік
Загінуў кіраўнік Гастомельскай тэрытарыяльнай грамады (Кіеўская вобласць) Юрый Прыліпка. Паведамленні пра тое, што яго расстралялі ў двары ўласнага дома, з'явіліся чатыры дні таму, але хутка былі абвергнутыя. Цяпер жа яны пацверджаныя. Прыліпка раздаваў хлеб і лекі мясцовым жыхарам. Расійскія вайскоўцы застрэлілі яго і яшчэ двух чалавек (Руслана Карпенку і Івана Зарэя), якія прывезлі гуманітарную дапамогу.
Баі ў Гастомелі пад Кіевам ідуць з першых дзён уварвання Расіі ва Украіну. Мясцовы аэрадром расійскія войскі разглядалі як базу для высадкі дэсанта.
Мясцовыя жыхары застаюцца без вады, ежы і ацяплення. Ім не даюць эвакуявацца — абстрэлы працягваюцца кожны дзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.