У Германіі перакуліўся пасажырскі аўтобус з беларусамі. Ёсць пацярпелыя
Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю / паліцыя Германіі
У Германіі перакуліўся аўтобус, на якім ехалі ў тым ліку і Беларусы. Аварыя здарылася 10 лютага. Ёсць пацярпелыя.
Аўтобус ехаў па федэральнай аўтастрады А2 у горад Гановер. Па інфармацыі амбасады Беларусі ў Германіі, у аўтобусе знаходзіліся 12 грамадзян нашай краіны. 7 з іх атрымалі лёгкія траўмы. Ім аказалі медыцынскую дапамогу на месцы здарэння, а потым даставілі ў бліжэйшыя медыцынскія ўстановы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.