У Германіі ўзарваўся бункер часоў вайны, ёсць параненыя (відэа)

У нямецкім Гамбургу ў выніку пажару і выбуху ў былым бункеры часоў Другой сусветнай вайны пацярпела сама меней 27 чалавек, перадае eurointegration.com.ua са спасылкай на нямецкія СМІ.

Пажар пачаўся ў сталярнай майстэрні, якая размяшчалася ў былым бункеры. Пазней адбыўся выбух. Як сведчаць мясцовыя пажарныя, выбуховая хваля была гэтулькі моцнай, што ўзняла ў паветра нават ровары.  

У будынку, дзе адбылося ўзгаранне, захоўвалася каля 100 тонаў эфірных масел.

Пажарным давялося эвакуяваць жыхароў суседніх дамоў, бо ўсю вуліцу запоўніў едкі дым.

27 чалавек атрымалі раненні, 12 з іх замежнікі.  

Фота: eurointegration.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі