У Германіі затрымалі першага "кліматычнага п'яніцу"
45-гадовы мужчына правёў акцыю ў новым фармаце / t.me/BILD_Russian/
У Германіі апошнім часам актывізаваліся кліматычныя актывісты, якія прыклейваюць сябе да дарог і машын, каб перакрыць рух. Так яны хочуць звярнуць увагу на праблемы экалогіі. Нядаўна на баварскім курорце Гарміш-Партэнкірхен затрымалі 45-гадовага мужчыну, які правёў аналагічную акцыю, але ў новым фармаце. Ён паставіў пасярод дарогі крэсла, сеў на яго і стаў піць піва.
На месца прыехалі паліцэйскія, якія рыхтаваліся адклейваць парушальніка ад дарогі. Але аказалася, што ён зусім не быў прыклеяны, а проста сядзеў і піў піва. Мужчыну затрымалі і змясцілі ў турму. BILD называе яго "першым у Германіі кліматычным п'яніцам". Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён перакрыў рух, абражаў кіроўцаў і паказваў ім сярэдні палец. Адвакат затрыманага кажа, што "гэта было не парушэнне парадку, а акцыя пратэсту". Такім чынам ён выступаў "супраць засілля аўтамабіляў" і занадта шчыльнага руху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.