У Гімалаях завірухі забілі дзясяткі чалавек

У адным з выпадкаў з-за моцнай снежнай буры ў раёне папулярнага турыстычнага маршруту "Трэк вакол Аннапурны" загінулі восем непальцаў, два ізраільцяніна і два паляка. Таксама ў Гімалаях загінуў турыст з Францыі, зваліўшыся ў раку. З-за снежных бур загінулі тры мясцовых пастуха. Прапаўшымі без вестак лічацца пяць замежнікаў - чатыры канадца і індус, паведамляе ВВС.

Ваенныя праводзяць выратавальную аперацыю. Ім удалося выратаваць некалькі дзясяткаў чалавек. Кастрычнік лічыцца самым папулярным месяцам для пешага турызму. Як правіла, у гэты час надвор'е бывае ясным. Снежныя буры сталі следствам дзеяння разбуральнага цыклона “Хадхад”, які пракаціўся над суседняй Індыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі