У Глыбоцкім раёне ананімныя алкаголікі пасадзяць "Алею цвярозасці"
У вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці 7 кастрычніка будзе пасаджана "Алея цвярозасці". Гэта ідэя належыць настаяцелю касцёла святой Ганны ў Мосары Юозасу Бульку. Як паведаміў Юозас Булька, у Мосар прыедуць прадстаўнікі таварыстваў ананімных алкаголікаў з Віцебска, Глыбокага, Мінска і іншых гарадоў краіны. У 10 гадзін каля ўстаноўленых напярэдадні крыжоў — праваслаўнага і каталіцкага — пачнецца набажэнства. Затым будуць пасаджаныя дрэўцы туі.
Паводле слоў ксяндза, "на алеі, якая азначае цвярозае жыццё", кожны жадаючы зможа пасадзіць дрэва не толькі за сябе, але і за сваіх знаёмых і блізкіх, якія пакутуюць ад п'янства.
Алея працягласцю 300 метраў будзе знаходзіцца ў маляўнічым месцы — недалёка ад берагу ракі Моргва, што працякае каля касцёла. Тут таксама ўстановяць камяні з надпісамі аб шкодзе п'янства.
Побач з гэтым месцам у перспектыве плануюць адкрыць кавярню, дзе будуць прадаваць толькі безалкагольныя напоі, садавіну і кандытарскія вырабы.
БелаПАН