У Глыбоцкім раёне жанчына забіла сваю маці і выкрала чужое дзіця
Малую яна схапіла на лесвічнай пляцоўцы, калі тая са старэйшай сястрой паднімалася дадому
Крымінальную справу па факце выкрадання дзіця распачаў следчы аддзел пракуратуры Віцебскай вобласці. Як выявіла следства, 50-гадовая жыхарка Глыбоцкага раёна забіла сваю 89-гадовую маці, а пасля гвалтоўна ўтрымлівала ў сваёй кватэры малалетнюю суседскую дзяўчынку.
Расследаванне справы працягваецца. Абвінавачваная знаходзіцца пад арыштам, у дачыненні да яе будзе праведзена псіхіятрычная экспертыза.