У Глыбокім праходзіць “Вішнёвы фэст” (фота)

Сёлета ён праходзіць у скарочаным варыянце — яго праграма разлічана на адзін дзень, у той час як у мінулым годзе ён працягваўся восем дзён.

Свята пачалося каля помніка Глыбоцкай вішні, які быў усталяваны ў мінулым годзе. Адтуль святочнае шэсце рушыла на Цэнтральную плошчу, дзе і праходзіць свята.

Сярод адметнасцяў сёлетняга фэсту — чаканка памятных манет. Першы раз манеты чаканілі ў Глыбокім на 600-годдзе горада, людзі ахвотна іх набывалі, таму гэты занятак будзе мець перспектыву.

Таксама жадаючыя маглі прадэгуставаць вішнёвае віно “Маршан”, якое выпускае мясцовы вінзавод у Падсвіллі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі