У Глыбокім руйнуюць будынак знакамітай “чырвонай школы”
У Глыбокім разбураюць будынак “чырвонай” школы. Як кажа глыбоцкі краязнаўца, рэдактар газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзімір Скрабатун, на гэтым будынку мусілі б сёння вісець з дзясятак мемарыяльных шыльдаў. “Чырвоная” школа — будынак як мінімум сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Паводле версіі старажылаў, гэта была стайня ў маёнтку. Гаспадары падаравалі яго пад школу, для чаго быў зроблены 2-гі паверх (над уваходам). За польскім часам гэта была "школа паўшэхна". Сярод яе выкладчыкаў была і Яніна Мастовіч, родная сястра пісьменніка Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча. Натуральна, вучні, якія скончылі гэтую школу, ішлі далей вучыцца ў гімназію імя Уніі Любельскай, што стаяла побач.
Наогул гэта цэлы пласт гісторыі, лічыць Уладзімір Скрабатун. У гэтай гімназіі, дарэчы, працаваў выкладчыкам малявання Язэп Драздовіч. Шмат выпускнікоў “чырвонай школы” сталі потым вядомымы навукоўцамі, паведамляе сайт westki.info.