У Гомелі адкрыецца “антыкінатэатр”

Як тлумачаць яго ўладальнікі, антыкінатэатр — гэта сумесь кінатэатру і антыкавярні. Такі фармат узнік зусім нядаўна і першым у Беларусі ён з’явіцца ў Гомелі.

Тут можна будзе не толькі паглядзець кіно, але і выпіць кавы, заспяваць у караоке і пагуляць у PlayStation 4. У памяшканні будзе некалькі пакояў, гадзіна арэнды абыдзецца ў 80 тысяч рублёў і вышэй. Можна зняць пакой і на хвіліны. 

Апошнім часам у Гомелі адчынілася некалькі антыкавярняў — установаў, у якіх можна есці свае прадукты, а плаціць толькі за арэнду месца, піша kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі