У Гомелі адкрыецца першая ў Беларусі кінакавярня
У гомельскім кінатэатры імя Калініна 5 снежня адкрываецца кінакавярня Cinema. Гэта будзе першая ў Беларусі такая ўстанова. У кінакавярні сумешчаны бар і відэазала. Наведвальнікі змогуць абраць у меню ўпадабаны фільм, заплаціўшы за прагляд 3 тыс. рублёў удзень і 5 тыс. у начны час. Меню складаецца выключна з савецкіх стужак 1970—1980 гадоў. У спісе налічаецца каля ста фільмаў, у тым ліку дзіцячыя.
Праўда, відэазала толькі адзін, і наступным кліентам прыйдзецца пачакаць, пакуль папярэдняе кіно скончыцца, і толькі тады зрабіць сваю замову. У гэты час можна глядзець тэлеперадачы на плазменных экранах, паведамляе БелаПАН.