У Гомелі адкрылася выстава, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы (фота)
Выстава, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, праходзіць у Гомелі. У трох невялікіх залах палаца Румянцавых-Паскевічаў прадстаўленыя сцягі, зброя, даспехі ды іншыя рэчы, якія дапамагаюць наведнікам уявіць тагачасных ваяроў, якія сыйшліся ў гістарычнай бітве.