У Гомелі адкрылася выстава творчых працаў, створаных асуджанымі (фота)
Выстава творчых працаў, створаных асуджанымі, што адбываюць пакаранне ў розных выпраўленчых установах, адкрылася 30 чэрвеня ў мастацкай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі. На ёй прадстаўленыя нацыянальныя строі, малюнкі, карціны, абразы, вырабы з дрэва, паперы. Раней іх аўтары перамаглі ў абласным конкурсе, які праводзіўся сярод асуджаных.