У Гомелі арыштавалі актывіста, які даў улёткі "ідэалагічным" працаўнікам

На пяць сутак арышту асуджаны гомельскі актывіст дэмакратычнага руху Пётр Кузняцоў. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Сведкі, а гэта былі двое “ідэалагічных” работнікаў аблвыканкаму Сяргей Кірычэнка і Мікалай Лысенка, заявілі ў судзе, што 12 лютага Кузняцоў распаўсюджваў улёткі з заклікам прыйсці на сустрэчу з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам, запланаваную на 15 лютага. Яе гарадскія ўлады не дазволілі.

Актывіст прызнаў, што даваў улётку сведкам, але гэта адбылося не 12-га, а 11 лютага. Паводле яго словаў, пераблыталі яны даты з-за таго, што ў той дзень былі п’яныя.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі