У Гомелі будуць судзіць хлопца, які маляваў свастыкі і нумар свайго тэлефона

25-гадовага беспрацоўнага будуць судзіць у Гомелі за тое, што ён распісваў сцены будынкаў фашыстоўскай сімволікай. Яго злавілі 31 студзеня з дапамогай выпадковай прахожай, якая ўбачыла, як хлопец выконвае чарговую свастыку і патэлефанавала ў міліцыю. Пакуль праваахоўнікі ехалі, жанчына сачыла за "мастаком", які да затрымання паспеў размаляваць сцяну Дома культуры і банкамат.

Дарэчы, пад свастыкамі і надпісамі ён пакідаў свой нумар тэлефона.

У адносінах маладога чалавека была распачатая крымінальная справа за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх працаў, штрафу альбо арышту тэрмінам на тры месяцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі