У Гомелі дазволілі першы беларускі канцэрт BRUTTO

У Гомелі дазволілі першы беларускі канцэрт BRUTTO

У Гомелі дазволілі першы для Беларусі канцэрт гурта BRUTTO. Як паведамілі музыкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, імпрэза адбудзецца 29 кастрычніка на пляцоўцы каля Лядовага палаца.

Арганізатарам канцэрту выступае агенцтва Allstars, якое атрымала “гастрольку”. Квіткі паступяць у продаж у бліжэйшыя дні. Кошты квіткоў наступныя: фанзона — 75 (750 000) рублёў, танцпол — 57 (570 000) рублёў, сектары — ад 32 да 64 (320 000 — 640 000) рублёў. Арганізатары абяцаюць прызільнікам гурта “шоў на еўрапейскім узроўні”.

За два гады свайго існавання гурт BRUTTO не змог даць ніводнага канцэрту ў Беларусі. Яшчэ ў 2011 годзе яго лідар Сяргей Міхалок, на той момант фронтмэн гурта “Ляпіс Трубяцкой”, стаў “забароненым музыкам” у Беларусі. Гэта адбылося з-за таго, што Міхалок выступаў з асуджэннем беларускіх уладаў за падзеі на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 2010 года і пераслед апазіцыі.

Пасля распаду “Ляпісаў” і ўтварэння двух гуртоў BRUTTO і Trubetskoy, менавіта калектыў Міхалка мае праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі