У Гомелі гружаны пяском МАЗ гадзіну даставалі з сажалкі (фота)
Па словах кіроўцы, у МАЗа не спрацавалі тармазы. Грузавік трапіў ў вадаём і заехаў за пяць метраў ад берагу ў ваду. Машына выязджала з будоўлі і везла пясок. Грузавік праехаў праз бардзюр, разагнаўся на склоне і заехаў у сажалку. Кіроўца чакаў прыбыцця выратавальнікаў на кучы пяску, у кодабе МАЗа. З кабіны яму дапамог выбрацца хлопец, які праходзіў поруч. Кабіна машыны і амаль увесь кодаб былі пад вадой.
Машыну з сажалкі дасталі, цяпер яна стаіць ля вады, распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Гомельскага МНС Руслан Габрылёў
Габрылёў: "Прыехалі выратавальнікі-вадалазы. На гумавай лодцы знялі кіроўцу з борта аўтамабіля і перавезлі на бераг. У пяць гадзінаў скончылася аперацыя па выманні аўтамабіля. Будаўнічая арганізацыя прывезла цяжкі экскаватар, чалябінскі. Другі экскаватар быў колавы. З дапамогай гэтых дзвюх адзінак тэхнікі цягам гадзіны МАЗ паспяхова дасталі з вады".
Фото: auto.onliner.by