У Гомелі кіраўнікам Беларусі і Ўкраіны перашкодзілі сабакі
Да прыезду кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны каля гомельскага сквера імя Тараса Шаўчэнкі вылавілі бяздомных і хатніх сабак. Як паведамляе "Беларускі партызан", сабак лавілі без разбору. Паколькі недалёка ад сквера знаходзіцца прыватны сектар, дык сабак у раёне назіраецца шмат.
Нагадаем, што сёння ў Гомелі праходзіць двухбаковая сустрэча Віктара Юшчанкі і Аляксандра Лукашэнкі. У цэнтры горада спынілі рух транспарту, а таксама зачынілі доступ у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.