У Гомелі мікрааўтобус насмерць збіў дзяўчыну
Трагедыя адбылася ўвечары 16 студзеня ў Навабеліцкім раёне горада, на вуліцы Ільіча.
Як паведамляюць сведкі здарэння, дзяўчына спяшалася на аўтобус і перабягала дарогу па пешаходным пераходзе ў бок прыпынку грамадскага транспарту. У той момант на яе наехаў мікрааўтобус.
Відавочцы пішуць, што ад удару дзяўчына адляцела метраў на дзесяць.
Да месца здарэння прыбылі два экіпажы хуткай, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося.
Кіроўца мікрааўтобуса сцвярджае, што яго віны няма, доказам чаго можа служыць відэазапіс, зроблены рэгістратарам яго аўтамабіля, адзначаюць “Сильные новости”.