У Гомелі на чыгунцы загінуў хлопец
Трагічны выпадак адбыўся на чыгуначных шляхах у Гомелі. Малады чалавек, які пераходзіў уначы чыгунку ў забароненым месцы, трапіў нагой у стрэлкавы перавод. На жаль, вакол не было нікога, хто б мог дапамагчы хлопцу. Ён не паспеў нават скарыстацца мабільнай сувяззю да таго, як яго збіў цягнік. Загінулы быў цвярозы.