У Гомелі паказалі фільм пра Луку і Колю
Сёння ў Гомелі ў межах правядзення ў абласным цэнтры Дзён Чэхіі гамяльчане паглядзелі стужку чэшскага рэжысёра Яна Свэрака “Коля”, якая ў 1996 годзе атрымала прэмію “Оскар” у намінацыі “Лепшы фільм на замежнай мове”. Сюжэт фільма разгортваецца напрыканцы 1990-ых гадоў у Празе, калі галоўны герой Франак Лука, які не любіць расіянаў і жыве старым кавалерам, у 55 год пагаджаецца на фіктыўны шлюб з савецкай жанчынай. Тая, у сваю чаргу, атрымаўшы чэшскае грамадзянства, уцякае да свайго каханка ў Заходнюю Нямеччыну, а Луку пакідае свайго 5-ці гадовага сына Колю, які ніводнага слова не разумее па-чэшску. І яны пачынаюць жыць удвох.
Паглядзець стужку прыйшло тры дзесяткі чалавек, пераважна гэта былі студэнты, якія вывучаюць чэшскую мову — фільм трансляваўся на мове арыгінала з рускімі субтытрамі. Але гэта не перашкодзіла ўсім прысутным рэагаваць на адметныя, момантамі смешныя ці сумныя эпізоды “Колі”.