У Гомелі пасля рэканструкцыі адкрылі Лебядзіную сажалку

3 ліпеня ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылася пасля рэканструкцыі Лебядзіная сажалка.
Яе рэканструкцыя ўключала ўстаноўку чатырох плавальных фантанаў, устройства воднага каскада, стварэнне альпійскай горкі і выраб двух домікаў для лебедзяў.

Лебядзіная сажалка была створана князем Іванам Паскевічам у 1849 годзе на месцы прыроднага яру Гамяюк, дзе раней працякаў аднайменны ручай.

Наступныя гаспадары запусцілі ў сажалку лебедзяў, а на беразе ўстанавілі альтанкі і лаўкі. У савецкі час вадаём перыядычна чысцілі, але не рэканструявалі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі