У Гомелі прадпрымальнікі і падаткавікі гулялі ў шахматы

У Гомелі гулялі ў шахматы каманды прадпрымальнікаў і падаткавых інспектараў. Ініцыятарамі спартовага мерапрыемства выступілі прадпрымальнікі-сябры грамадскага аб’яднання «Адзінства».

Яны паставілі за мэту ліквідаваць бар’еры і непаразуменні, якія існуюць паміж прадпрымальнікамі і падаткавікамі. Турнір праходзіў на сямі дошках. У выніку была зафіксаваная нічыя. Удзельнікам давялося падзяліць прыз - торт у выглядзе шахматнай дошкі.

www.belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі