У Гомелі правядуць рэканструкцыю яшчэ аднаго стадыёна (фота)

Яшчэ адзін сучасны стадыён з'явіцца ў Гомелі. Гарадскія ўлады і Беларуская чыгунка падпісалі пагадненне аб рэканструкцыі стадыёна "Лакаматыў".  Як паведамляе газета "Савецкі раён", мадэрнізаваны стадыён будзе адпавядаць усім патрабаванням для правядзення гульняў прафесійнага ўзроўню. Яго ўмяшчальнасць пасля "капітальнага рамонта" складзе крыху менш, чым на найлепшым гомельскім стадыёне "Цэнтральны" (14300 месцаў для гледачоў), які перажыў рэканструкцыю некалькі гадоў таму. Таксама на месцы існуючай двухпавярховай спартыўнай залы на тэрыторыі "Лакаматыва" пабудуюць лёгкаатлетычны манеж.

Пра дакладны час увядзення спартыўнага комплекса ў эксплуатацыю пакуль нічога не паведамляецца. Адзначым, што на ўсе мерапрыемствы звязаныя з рэканструкцыяй стадыёна, плануецца ўкласці больш за 30 млрд. рублёў (каля 10 млн долараў).

Нагадаем, што ў наступным сезоне ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступіць футбольны клуб "Гомель", які ўпэўнена выйграў першынство першай лігі.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі