У Гомелі прайшоў антыкрызісны флэшмоб

Антыкрызісны флэшмоб правялі 29 студзеня ў Гомелі актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
На працягу паўгадзіны двое маладых людзей і дзяўчына ў масках сядзелі сядзелі ў пераходзе каля універсама "Гомель", прасілі міласціну і выконвалі песні пад гітару. Побач знаходзілася паперка з надпісам "Беларусь - астравок спакою ў акіяне крызісу?".

Як паведамляе БелаПАН, удзельнікі акцыі патлумачылі, што яны хацелі паказаць жыхарам горада сапраўдную сітуацыю: эканамічны крызіс не абышоў нашу краіну, як сцвярджаюць чыноўнікі. Большасць мінакоў успрымала актывістаў з гумарам, але грошай ніхто не даваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі